Лукашэнка прапанаваў абвясціць амністыю да Дня Перамогі
Кіраўнік Беларусі прапанаваў Палаце прадстаўнікоў абвясціць амністыю ў сувязі з 65-годдзем Перамогі. Паводле папярэдніх разлікаў МУС, у выніку амністыі на волю з папраўчых установаў закрытага тыпу могуць выйсці каля 2230 чалавек, з папраўчых установаў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек. Яшчэ 9300 асуджаным могуць скараціць тэрмін пакарання.
Апошні раз амністыя ў Беларусі праводзілася ў 2009 годзе. Яна была прымеркаваная да 65-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Апошні раз амністыя ў Беларусі праводзілася ў 2009 годзе. Яна была прымеркаваная да 65-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.