Лукашэнка прапануе асуджаць наркабаронаў на 20-25 гадоў

У барацьбе з наркаманіяй недапушчальная бюракратычная валакіта. Пра гэта 4 снежня заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду "па пытаннях супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".

Звяртаючыся да прысутных, Лукашэнка пацікавіўся, ці дастаткова паўнамоцтваў для барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў у міжведамственнага савета, створанага пры ўрадзе. "Мяне гэтыя камісіі, якія вы прапануеце ствараць і новыя саветы над міністрам і тымі, хто змагаецца з наркотыкамі, проста гнятуць. Навошта вы гэта робіце, незразумела", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Паводле яго слоў, новыя структуры прыводзяць да бюракратычнай валакіты.

Лукашэнка на нарадзе прапанаваў зрабіць больш жорсткія пакаранні за злачынствы ў наркасферы. "Для тых, хто асабліва вызначыўся ў гэтай сферы — гадоў 20-25 яны павінны атрымаць. Тыя, хто менш адзначыўся, натуральна, менш. Скажыце, што гэта за градацыя, якія гэта павінны быць тэрміны, мы запішам гэта ў закон. Дэпутаты нас падтрымаюць".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі