Лукашэнка прызначыў пасла ў Камбоджы і ўзгадніў 10 старшыняў райвыканкамаў

У Аляксандра Лукашэнкі сёння быў кадравы дзень​ / @pul_1
У Аляксандра Лукашэнкі сёння быў кадравы дзень​ / @pul_1

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў у чацвер прызначэнне кіраўнікоў 10 райвыканкамаў. Новыя начальнікі з'явіліся ў Лёзненскім (Іван Фёдараў), Петрыкаўскім (Аляксандр Кохан), Брагінскім (Сяргей Карпенка), Жыткавіцкім (Мікалай П'яўка), Навагрудскім (Сяргей Чаркоўскі), Пухавіцкім (Андрэй Атрушкевіч), Чэрвеньскім (Уладзімір Навіцкі), Глускім (Уладзімір Кніга), Краснапольскім (Валерый Наско) і Клімавіцкім (Дзмітрый Хайноўскі) райвыканкамах.

"Абстаноўка няпростая, але не крытычная. Самае галоўнае, што ўсё ў нашых руках. Хачу вам нагадаць пра тое, што наперадзе голад, як усе крычаць. Магчыма. Будзе няпроста, у свеце будзе няпроста", — даў наказ Лукашэнка новым кіраўнікам райвыканкамаў.

Ён зноў гаварыў пра дысцыпліну на месцах і неабходнасць добра правесці ўборачную кампанію, паведамляе БЕЛТА. 

Акрамя кіраўнікоў мясцовай улады, Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Генадзя Цімашэвіча на пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" і Мікалая Балігатава на пасаду дырэктара ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання".

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў Васіля Гурскага новым галоўным вучоным сакратаром НАН, замест Андрэя Іванца, які пайшоў у міністры адукацыі. Новым паслом Беларусі ў Камбоджы, Лаосе і М'янме па сумяшчальніцтве зрабіўся Уладзімір Баравікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі