Лявон Вольскі 19 сакавіка закрые выставу карцін “Музыка без межаў”

Лявон Вольскі 19 сакавіка закрые выставу карцін “Музыка без межаў”

19 сакавіка сустрэчай з Лявонам Вольскім завяршыцца першая выстава карцін беларускіх музыкаў “Музыка без межаў”, якая з 9 сакавіка працуе ў мінскай прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16). У экспазіцыі прадстаўленыя больш за 20 твораў вядомых беларускіх выканаўцаў. Сярод іх і тры карціны Вольскага. Творчая сустрэча з Лявонам пачнецца ў 16.00, уваход — усяго 2 рублі! Музыка абяцае захапіць з сабой гітару і мікрафон, распавесці пра сваё мастацтва і зладзіць распродаж квіткоў на свой вялікі канцэрт, што адбудзецца 8 траўня ў Вільні (па 45 рублёў на танцпол замест 49).

Нагадаем, выстава “Музыка без межаў” закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў. На выставе прадстаўленыя карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта "Крама" Ігара Варашкевіча, гурта "Палац" Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак "Дай дарогу!" Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея “Скрыпы” Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва.

У апошні дзень працы выстава будзе адкрытая да 22-й гадзіны. Даведкі +375 29 121 22 96

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі