Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню "Палон"
Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на ўжо вядомую песню "Палон". Ён з'явіўся на ўгодкі падзей жніўня 2020 года ў Беларусі.
У кліпе зняліся палітзняволеныя, іх сваякі, музыкі, акцёры, мастакі. Сярод іх — Маргарыта Ляўчук, Дар'я Лосік, Вольга Севярынец, Марына Адамовіч, Ігар Банцар, Вераніка Круглова, Андрусь Такінданг, Павел Белавус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.