Мацкевіч: "У аўторак пераходжу да сухой галадоўкі"

Мацкевіч: "У аўторак пераходжу да сухой галадоўкі"

З палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам, які галадае ўжо восем дзён, у пятніцу ў СІЗА № 1 Мінска сустрэўся адвакат. Ён перадаў на волю словы філосафа.

"Самаадчуванне? Нарастальная слабасць, астатняе — нармальна,піша Мацкевіч. — Панядзелак — крытычны дзень: у панядзелак я яшчэ буду піць ваду, у панядзелак яшчэ нешта могуць вырашыць". Аднак не вырашаюць: з боку следства за час галадоўкі палітвязня ніякіх дзеянняў і рашэнняў наконт патрабаванняў не было.

"У аўторак пераходжу да сухой галадоўкі", — піша Уладзімір Мацкевіч.

За кратамі Мацкевіч ужо больш за паўгода. Летась яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Палітвязень патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. Ён адразу папярэдзіў, што пасля дзесяці дзён "галадоўкі на вадзе" ён гатовы перайсці "да сухой галадоўкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі