Мангольскі ваяж: што шукае Лукашэнка на радзіме Чынгісхана — эфір
Роза Турарбекава
Лукашэнка здолеў прарваць заслону “міжнароднай ізаляцыі” і выправіўся ў замежны візіт. Не, гэтым разам не ў Расію ці ў нейкі з яе рэгіёнаў — у Манголію. Туды, куды Вадзім Пракоп’еў марыць адправіць паслом Франака Вячорку. Можа Лукашэнка хоча паспець наведаць Манголію да яго прызначэння, а можа проста вырашыў падалей ад Беларусі знаходзіцца хаця б часова. Пасля слоў міністра замежных спраў Літвы Ландсбергіса наконт права Украіны пры пэўных умовах біць па асобных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі…
Што насамрэч шукае Лукашэнка ў Манголіі і ці варта ўвогуле звяртаць увагу на гэты візіт? Якія пагрозы схаваныя ў словах літоўскага міністра Ландсбергіса наконт права Украіны на ўдары па тэрыторыі Беларусі? Як сітуацыя з “аналітыкамі Ціханоўскай” уплывае на стан экспертнай думкі ў беларускай супольнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.