Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо 1000 дзён

Мария Колесникова в Минске
Марыя Калеснікава / "Свабода"

Адну з лідарак пратэстаў 2020-га Марыю Калеснікаву трымаюць за кратамі ўжо 1000 дзён: яе выкралі ў цэнтры Мінска 7 верасня 20-га, пасля чаго паспрабавалі выціснуць з краіны, але Марыя парвала пашпарт.

Рэжым абвінаваціў Марыю ў спробе “захопу ўлады” і пакараў 11 гадамі калоніі. Апошнім часам ад Калеснікавай няма ніякіх вестачак: нічога не вядома ў тым ліку пра яе здароўе, якое не так даўно пагаршалася.

"Дзе ты цяпер? Чаму няма лістоў? (…) Я не ведаю адказаў на гэтыя пытанні таму што цябе, як і шматлікіх іншых, хаваюць ад нас і ўсяго свету”, — кажа ў звароце да Марыі Калеснікавай яе сястра Таццяна Хоміч.

Зварот Таццяны Хоміч да сястры — Марыі Калеснікавай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі