Мастак Крукоўскі кажа, што не бачыў ніводнага прабачэння за "Пагоню"
Ён збіраецца падаць у суд на паэта Алеся Плотку і мастачку Юлію Галавіну.
Адзін з аўтараў дзяржаўнага герба "Пагоня" Уладзімір Крукоўскі заяўляе, што не бачыў ніводнага прабачэння. Пра гэта ён распавёў Радыё "Свабода" пасля таго, як прабачэнні ад некаторых фігурантаў справы з'явіліся ў інтэрнэце.
Крукоўскі кажа, што застаюцца ў сіле яго прэтэнзіі да аўтара кнігі "Байсан" Алеся Плоткі і мастачкі Юліі Галавіной. Мастак хоча давесці справу да суда. Нагодай стала выява вершніцы на "Пагоні": ідэя належыць Плотку, а намалявала яе Галавіна.
Крукоўскі раней казаў, што гатовы зняць свае прэтэнзіі пасля прабачэнняў фігурантаў яго абвінавачання. Прынамсі Франак Вячорка і Алесь Плотка ў сацсетках публічна прынеслі свае прабачэнні за выпадак, які Крукоўскі лічыць парушэннем сваіх аўтарскіх правоў. Аднак сам мастак кажа, што ў інтэрнэт не зазірае, а з ім ніхто не гаварыў.
Большасць фігурантаў справы пра “Пагоню” выбачыліся перад яе стваральнікам