Матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска 18 красавіка, узялі пад варту

Матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска 18 красавіка, узялі пад варту

Пракуратура Мінска дала санкцыю на тое, каб узяць пад варту матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска. Пра гэта агенцтва БелаПАН перадае са спасылкай на старэйшага памочніка пракурора Мінска Наталлю Косач.

Як паведамлялася раней, ДТЗ адбылося ў першай палове дня 18 красавіка. Супрацоўнік ДАІ рукамі спрабаваў спыніць матацыкліста і апынуўся на перакрыжаванні разам з ім у момант, калі скрыжаванне перасякала інкасатарская машына. І матацыкліст, і даішнік атрымалі траўмы, супрацоўнік міліцыі — цяжкія.

Можна меркаваць, што ўзяты пад варту байкер па-ранейшаму знаходзіцца ў лякарні.

Следчыя працягваюць збіраць інфармацыю пра здарэнне. Ідзе пошук сведкаў аварыі, якія могуць паведаміць інфармацыю альбо даць відэазапісы, якія маюць дачыненне да гэтага ДТЗ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст ў момант ДТЗ быў цвярозы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі