Матч "Ліда" — "Крумкачы" без гледачоў: "напружанае аператыўнае становішча"
На матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе паміж "Лідай" і "Крумкачамі" не будзе заўзятараў. Ён мусіць прайсці ў нядзелю, 25 кастрычніка. А ўлады чакаюць у гэты дзень чарговыя масавыя пратэсты.
Прэс-служба "Крумкачоў" адзначае, што матч праводзіцца без заўзятараў "у сувязі са становішчам у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў сувязі з напружаным аператыўным становішчам на тэрыторыі г. Ліда і Лідскага раёну", а таксама "у мэтах недапушчэння масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.