Мігрантка з Эфіопіі нарадзіла дзіця на беларуска-польскай мяжы
Мігрантка нарадзіла дзіця на мяжы
На беларуска-польскай мяжы грамадзянка Эфіопіі нарадзіла дачку, піша памежная ахова Польшчы.
Польскія памежнікі знайшлі жанчыну каля 10:30 на ўчастку заставы ў Белавежы. Ёй была патрэбная дапамога: больш за дзесяць гадзін да таго жанчына нарадзіла дзяўчынку.
Памежнікі выклікалі машыну вайсковай медыцынскай дапамогі, яна даставіла маці з дачкой у лякарню ў Гайнаўцы.
Паводле звестак польскіх памежнікаў, вайскоўцы Падляшскага аддзела памежнай аховы ўжо 74 разы аказвалі меддапамогу мігрантам, якія ішлі з тэрыторыі Беларусі. Агулам патрэбу ў меддапамозе мелі 109 чалавек.
Таксама памежная служба адзначае, што сёлетняй вясной 13 разоў на выклікі выязджалі спецыяльныя пошукава-выратавальныя атрады. Яна аказалі дапамогу 22 замежнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.