Мінэнерга: Павышэнне цэн на транспартаванне электрычнасці —толькі для юрасобаў

Мінэнерга: Павышэнне цэн на транспартаванне электрычнасці —толькі для юрасобаў

Змены ў тарыфе на транспартаванне электраэнергіі — гэта “не акругленне падчас дэнамінацыі, а планавае павышэнне тарыфаў”. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар Міністэрства эканомікі Жанна Зянькевіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 ліпеня ў Беларусі змяняецца тарыф на размеркаванне электраэнергіі па сваіх сетках, а таксама для юрыдычных асобаў. Ад 1 ліпеня 1 кВт·гадз будзе каштаваць не 305 рублёў, а 4 капейкі (400 рублёў па-старому). А гэта павышэнне амаль на 30%.

Гэтая інфармацыя з’явілася на сайце pravo.by у выглядзе “зменаў у пастанову Мінэканомікі №23 ад 29 сакавіка 2012 года”. Там напісана літаральна наступнае: “словы “305 рублёў за 1 кВт·гадз” замяніць словамі “0,04 беларускага рубля за 1 кВт·гадз. Дадзеная пастанова набывае моц з 1 ліпеня 2016 года”.

Прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч кажа, што гэта зусім не акругленне пасля дэнамінацыі, а планавае павышэнне тарыфаў.

“Мы ўносілі прапанову ў вызначаным парадку. Штогадова Мінэнерга ўносіць такія прапановы. Яго разглядаюць на камісіі па коштаўтварэнні пры Савеце міністраў і зацвяржае Мінэканомікі”, — тлумачыць прэс-сакратар.

Па яе словах, гэтае павышэнне не адаб’ецца на насельніцтве. Тарыф павышаецца толькі для юрыдычных асобаў і падчас транспартавання энергіі па сетках для сваіх філіялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі