Засталося два месяцы, каб паспець пазбавіцца старых беларускіх банкнотаў

Беларускія банкноты ўзору 2000 года / БЕЛТА​
Беларускія банкноты ўзору 2000 года / БЕЛТА​

31 снежня завяршаецца перыяд абмену беларускіх банкнотаў узору 2000 года, нагадвае Нацыянальны банк Беларусі. Гаворка ідзе пра купюры, якія былі ў абароце да дэнамінацыі 2016 года.

З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000, 200 000 беларускіх рублёў узору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

У крамах такімі банкнотамі можна было расплачвацца да 31 снежня 2016 года. Саму дэнамінацыю правялі 1 ліпеня 2016. Яшчэ паўгода хадзілі два камплекты банкнотаў. Потым усталявалі пяцігадовы перыяд, на працягу якога старыя купюры можна было абмяняць у банках на новыя без усялякіх камісій па курсе 10 000 беларускіх рублёў узору 2000 года да 1 беларускага рубля ўзору 2009 года. 1 студзеня 2022 года гэтыя пяць гадоў мінаюць.

Касы Нацыянальнага банка, дзе яшчэ можна паспець абмяняць старыя банкноты, размешчаныя ў Мінску па адрасе: вуліца Талстога, 6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі