Праз некалькі гадзінаў у Беларусі нельга будзе разлічыцца “старымі” грашыма

Праз некалькі гадзінаў у Беларусі нельга будзе разлічыцца “старымі” грашыма

31 снежня — апошні дзень, калі ў Беларусі можна разлічыцца купюрамі ўзору 2000 года. Тэрмін паралельнага хаджэння “старых” і “новых” грошай заканчваецца 1 студзеня — ад заўтра будуць прымаць толькі купюры і манеты 2009 года.

Як перадае БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банка, па стане на апошнія дні снежня з абарачэнна было забрана болей за 95% сумы наяўных старога ўзору. Гэта складае 56% агульнай колькасці банкнотаў узору 2000 года. Засталіся пераважна вельмі дробныя банкноты — ад 5 000 і меней.

1 ліпеня ў Беларусі адбылася дэнамінацыя нацыянальнай валюты — ад старых грошай адкінулі чатыры нулі. Гэта трэцяя дэнамінацыя за час незалежнасці краіны (раней былі дэнамінацыі ў 1994 і ў 2000 гадах).

Адрозненне гэтай дэнамінацыі ў тым, што разам з новымі купюрамі ўвялі таксама манеты.

Старыя грошы можна будзе мяняць на новыя ў банках яшчэ цягам пяці год і толькі ў 2022 годзе грашовыя знакі 2000 года будуць прыдатнымі толькі на сувеніры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі