Бракаваная банкнота ў 10 рублёў каштуе нашмат даражэй за намінал (фота)
На форуме belbonistika.com выклалі "грандыёзна бракаваную беларускую банкноту узору 2009 года". "Гэтыя 10 рублёў моцна нагадваюць арыгамі, — пішуць баністы. — Праўда, на папяровага жураўля гэты аб'ект падобны мала. Але на банкноту — яшчэ менш..."
У банкноты моцна парушаная геаметрыя. Адсутнічае вялікая частка, але наўзамен яе засталіся неабрэзанымі тэхнічныя пазнакі банкнотнага аркушу.
Добра бачны нумар банкноты, ёю можна разлічыцца ў краме. Але, вядома ж, ніхто не будзе гэтага рабіць. "Гэта вельмі каштоўны від брака. Калекцыйных кошт гэтай банкноты значна вышэйшы за намінал", — адзначаюць калекцыянеры.
Чакаем з'яўлення незвычайнай дзесяцірублёўкі на аўкцыёне.