Нацбанк Беларусі замест Вялікабрытаніі стаў друкаваць банкноты ў Расіі

Нацбанк Беларусі замест Вялікабрытаніі стаў друкаваць банкноты ў Расіі

Нацыянальны банк Беларусі замест Вялікабрытаніі стаў друкаваць банкноты ў Расіі. Менавіта "Дзяржзнак" сёлета вырабіў новыя купюры па 5 і 10 беларускіх рублёў (яны з'явяцца ў абароце з 20 траўня), інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Банкноты, якія з'явіліся ў абароце пасля правядзення дэнамінацыі 2016-га, былі надрукаваныя ў Вялікабрытаніі.

Нацбанк адзначае, што ў абноўленых банкнотах наміналам 5 і 10 рублёў за кошт дадатковага вадзянога знаку і больш шырокай абарончай ніткі ўзмоцнены абарончы комплекс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі