Міністр: Беларусы будуць кампенсаваць затраты энергетыкаў на 100%

Міністр: Беларусы будуць кампенсаваць затраты энергетыкаў на 100%

Міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык распавёў пра тое, як у бліжэйшыя гады зменіцца тарыф на электраэнергію для насельніцтва. Паводле яго слоў, будзе дзейнічаць тарыф, які забяспечыць кампенсацыю 100% затрат энергетыкаў. Аднак канчатковую лічбу па тарыфе для насельніцтва пасля запуску Беларускай АЭС цяпер называць рана. Патупчык кажа, што трэба будзе ўлічваць курс беларускага рубля, кошт на газ і іншыя паказчыкі, якія ўплываюць на тарыф. “Усё будзе залежыць ад таго, якія працэсы будуць адбывацца ў эканоміцы, вакол сферы энергетыкі — гэта ўсё неабходна ўлічваць”, — цытуе словы міністра БЕЛТА.

Адзначым, што на сённяшні дзень тарыф для насельніцтва без ПДВ складае 5,49 цэнта за 1 кВт. г., а затраты на вытворчасць энергіі складаюць 6,81 цэнта. Атрымліваецца, што беларусы на сённяшні дзень кампенсуюць 80% затрат энергетыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі