Міністр унутраных спраў Літвы баіцца правакацый на фэсце Be2Gether

Міністр унутраных спраў Літвы Раймандас Шукіс наведаў пляцоўку рок-фэсту Be2Gether, які пройдзе ў памежнай зоне з Беларуссю з 24 па 26 жніўня.
Сёння ў прэс-службе МУС Літвы, Шукіс у чарговы раз адзначыў, што абраная пляцоўка рок-фэсту "не самая ўдалая".

З-за боязі розных правакацый у сувязі з тым, што мерапрыемства праходзіць у прымежнай паласе, МУС Літвы вымушаны прыняць дадатковыя захады для падтрымання парадку. На пляцоўку правядзення мерапрыемства сцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі, памежнікаў, пажарнікаў, медыкаў.

Па перыметры поля, дзе пройдзе фэст, пастаўлены плот. Акрамя таго, на канцэрт не змогуць патрапіць гледачы, якія прыедуць без пашпартоў.

Regnum

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі