Мінскае метро 12 студзеня падаўжае вячэрнюю "гадзіну пік"
12 студзеня мінскае метро падаўжае вячэрнюю "гадзіну пік" у сувязі з цыклонам "Даніэла". Пра гэта прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін распавёў інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА.
"У сувязі з умовамі надвор'я метро падаўжае вячэрнюю "гадзіну пік" да 20.00. Акрамя таго, да закрыцця метрапалітэна на кожнай лініі ў выпадку павелічэння пасажырапатоку прадугледжаныя па два рэзервовыя саставы", — заявіў прадстаўнік метро.
Зранку 12 студзеня "гадзіна пік" у метро была падоўжаная да 10.30. Інтэрвал руху цягнікоў у гэты час складае 2 хвіліны.