Мінскае метро спынялася праз "інцыдэнт з пасажырам"
Станцыя мінскага метро "Інстытут культуры" / Вікіпедыя
Мінскае метро 9 красавіка спынялася праз "інцыдэнт з пасажырам" на станцыі "Інстытут культуры". Тэлеграм-канал метрапалітэна паведамляе, што ў 12:59 адбылося нешта, пасля чаго цягнікі былі спыненыя. Але не ўдакладняе, што менавіта. І прыносіць прабачэнні за нязручнасці.
Рух па Маскоўскай (першай) лініі метро аднавіўся толькі ў 13:50, гэта значыць праз 51 хвіліну пасля спынення. Гэта самы доўгі тэрмін, на які ў мінскім метро спыняўся рух праз інцыдэнты з пасажырамі. Даўжэй было толькі пасля выбуху 11 красавіка 2011 года.
Звычайна інцыдэнты заключаюцца ў падзенні на рэйкі. У такім выпадку аднаўленне працы метро звычайна цягнецца некалькі хвілінаў
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.