Мінскі гурт Hok-key прэзентаваў альбом "Kalasy Pad Siarpom"

Мінскі гурт Hok-key прэзентаваў альбом "Kalasy Pad Siarpom"

Мінскія металісты Hok-key прэзентавалі новы альбом, які атрымаў назву "Kalasy Pad Siarpom" і стаў заключнай часткай тэматычнай дылогіі гурта. Першая частка "Znak Biady" выйшла яшчэ ў 2014-м годзе і распавядала пра жыцце закатаванага, але не зламанага, магутнага народа.

“У другой частцы было вырашана адысці ад агульнай тэмы, звярнуцца да культурнай спадчыны і стварыць пэўную атмасферу праз асабістыя гісторыі, — кажуць самі музыкі. — Гэта больш поўна раскрыла душу беларускага чалавека, яго погляд на сусвет, турботы ды мары. Уласна гэта тлумачыць абраную назву, бо чалавек падобны на колас, над якім вісіць пагроза ў выглядзе "сярпа" і не вядома, калі жыццё пачне сваё жніво…”

Апроч музыкаў Hok-key, у працы над альбомам узялі ўдзел бэк-вакалістка Scorpions і Resonans Plus Алена Працко, удзельнік харавой капэлы БДУ Кастусь Фамiн, скрыпачка і альтыстка Ксенiя Марачкiна, удзельнік гурта Irdorath Уладзiмiр Iрдарат, акардыяніст By Cry Яўген Валакiцiн, а таксама ўдзельнік “ХангмелеонIван Крыванос.

Дыск быў выдадзены на нямецкім лэйбле STF Records. Набыць альбом "Kalasy Pad Siarpom" можна праз Amazon, Itunes, а таксама замовіць дыск на сайце лэйбла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі