Мінтранс: Грошай на дарожную гаспадарку не хапае
З такой заявай выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўген Ракала.
У эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ вечарам 3 жніўня ён зазначыў: "Патрабаванні з кожным годам таго ж насельніцтва да аўтамабільных дарог ўсё вышэй і вышэй. Людзі развіваюцца, людзі наведваюць іншыя краіны, яны бачаць, якія ёсць дарогі ў Еўропе. Кожны жадае, каб у яго дома таксама былі такія дарогі".
Па словах Ракалы, якія цытуе БелаПАН, транспартны збор за допуск для ўдзелу ў дарожным руху з карыстальнікаў транспартных сродкаў мэтанакіравана паступае на будаўніцтва і на капітальны рамонт аўтамабільных дарог.
У прадстаўніка Мінстранса спыталі, ці з'явяцца ў нашай краіне аўтабаны. На гэта Ракала заявіў, што мы да гэтага імкнемся, але пакуль не гатовыя.
Фота — vandrouka.by