Мінюст 8 чэрвеня пазбавіў адвакацкай ліцэнзіі палітвязня Максіма Знака

Мінюст 8 чэрвеня пазбавіў адвакацкай ліцэнзіі палітвязня Максіма Знака

8 чэрвеня Міністэрства юстыцыі пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі палітвязня Максіма Знака.

У паведамленні Мінюста рашэнне тлумачыцца тым, што Знака выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў, бо набыў законную моц прысуд аб прызнанні яго вінаватым у здзяйсненні наўмыснага злачынства.

Прысуд Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай у Мінскім абласным судзе быў абвешчаны 6 верасня 2021 года. Знака прызналі вінаватым у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і змове з мэтай захопу ўлады. Яму прысудзілі 10 гадоў. Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў.

Дарэчы, суддзя Сяргей Епіхаў, які іх судзіў, сёння ў закрытым судзе разглядае справу філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі