Мітрапаліт Павел не атрымаў дазвол на знос дамоў у цэнтры Мінска

Мітрапаліт Павел не атрымаў дазвол на знос дамоў у цэнтры Мінска

Мітрапаліт Павел не атрымаў дазвол на знос дамоў у цэнтры Мінска, па адрасе Вызвалення, 6 і 6А. Яны засталіся гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якая знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Гэта вынікае з нядаўняй пастановы Саўміна (№ 607 ад 2 жніўня), якая апублікаваная на сайце pravo.by.

Раней мітрапаліт Павел звяртаўся да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай з прапановай знесці дамы на Вызвалення. Маўляў, "яны не маюць ніякага гісторыка-культурнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці". У планах беларускага экзарха было пабудаваць на месцы гэтых будынкаў царкву, а таксама адміністрацыйныя будынкі экзархату. Праўда, пасля выказвання Паўла заварушыліся беларускія чыноўнікі, якія пачалі разглядаць магчымасць рэстаўрацыі будынкаў.

Пад будынкі, якія прапануе знесці мітрапаліт Павел, ужо ёсць 4 праекты (фота)

Мітрапаліт Павел не атрымаў дазвол на знос дамоў у цэнтры Мінска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі