500-годдзе царквы-крэпасці ў Мураванцы адзначылі "патрыятычна"
Члены ваенна-патрыятычнага клуба стаялі каля ўваходу ў храм
500-годдзе царквы-крэпасці ў Мураванцы ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці адзначылі "патрыятычна". Сярод іншых прысутнічалі чыноўнікі, сілавікі (у тым ліку і з Гродна) і падлеткі ў камуфляжы. Апошнія, як піша раённая газета, — "члены ваенна-патрыятычнага клуба "Дружына". Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній раздаваў узнагароды не толькі вернікам, але і прадстаўнікам улады, кіраўнікам прадпрыемстваў і сельгасарганізацый.
Напярэдадні на тэрыторыі царквы непапраўна змянілі гістарычны ландшафт. Вакол яе зусім не засталося дрэваў, якія раней атачалі храм з усіх бакоў. Спілаваныя дрэвы, з якімі быццам бы "ўсё па законе", могуць дорага адгукнуцца ў імкненні прасунуць аб'ект у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, піша "Наша ніва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.