"Мода и облака" "Петли Пристрастия" — лепшы альбом першага паўгоддзя 2016-га

"Мода и облака" "Петли Пристрастия" — лепшы альбом першага паўгоддзя 2016-га

Праект Experty.by апублікаваў рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў, што выйшлі ў першым паўгоддзі 2016 года. Пры яго складанні штатныя крытыкі сайта ацанілі 49 прац у стылях поп, рок, фолк, альтэрнатыва. Рэйтынг узначаліў чацвёрты па ліку студыйны альбом мінскага рок-гурта "Петля пристрастия" "Мода и облака". На другім месцы дэбютны альбом True Litwin Beat —  новага праекта альтэрнатыўнага музыкі Сяргея Пукста. Трэці радок — у свежага альбома Shuma "Сонца", чацвёрты — у дыска Змітра Вайцюшкевіча "Камета", пяты — у Mustelide з альбомам "Spi". 


—  "Мода и облака" — напэўна, самы разнастайны альбом "Петли Пристрастия": то лёгкі і сонечны, то амаль па-металічнаму цяжкі. Ён можа настойліва ціснуць рытмам, а можа калыхаць на хвалях. Але дыск атрымаўся і самым суцэльным, ці то за кошт скразных вобразаў у тэкстах, ці то за кошт тонкасцяў гуку: кожны кампанент тут на сваім месцы, — мяркуе адзін з экспертаў Мікалай Янкойць


Выніковы рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў за 2016 год будзе вядомы ў сакавіку 2017-га ў межах дзявятай штогадовай узнагароды Experty.by паводле галасавання беларускіх і замежных крытыкаў, а таксама актыўных карыстальнікаў сайта. Пераможца прэміі Experty.by у намінацыі "Альбом года" цягам трох апошніх гадоў атрымліваў галоўны прыз — рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта ад інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам". Гэта дапамагло данесці сваю творчасць да больш шырокай аўдыторыі такім калектывам, як Pusktband (2014), Port Mone (2015) і Shuma (2016).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі