МТЗ збіраецца выпусціць беспілотны трактар BELARUS
Беспілотны трактар МТЗ / скрыншот
Мінскі трактарны завод працуе над першай сваёй мадэллю беспілотнага трактара BELARUS. Раніцай 22 мая ТГ-канал завода апублікаваў відэа, на якім макетны ўзор аўтаномнага трактара едзе па полі.
Мадэль абяцаюць паказаць 29 траўня ля "Чыжоўка-Арэны", дзе МТЗ будзе святкаваць дзень нараджэння.
Пад макетным узорам разумеюць спрошчаную канструкцыю ў пэўным маштабе, на якой даследуюцца асобныя характарыстыкі выраба, а таксама ацэньваецца правільнасць прынятых тэхнічных і мастацкіх рашэнняў. Інакш кажучы, тое, што мы сёння ўбачылі — гэта першыя крокі, за якімі павінны яшчэ быцьуслед вопытны і эксперыментальны ўзоры. А да пачатку серыйнага выпуску беспілотных трактароў на МТЗ яшчэ вельмі далёка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.