"Мы не чакаем, што войскі NATO пойдуць вызваляць Беларусь" — Сахашчык

Валерый Сахашчык выступае на міжнароднай канферэнцыі Defence24Day / t.me/sahashchik/
Валерый Сахашчык выступае на міжнароднай канферэнцыі Defence24Day / t.me/sahashchik/

Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі — па транзіце ўлады Павел Латушка і па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык — прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Defence24Day. У якасці экспертаў яны выступілі на панэльнай дыскусіі "Будучыня незалежнай Беларусі". "Удзельнікі абмеркавалі праблему захавання суверэнітэту Беларусі ва ўмовах пагрозы з боку Расіі, ролю дэмакратычных сіл і міжнародных арганізацый у гэтым, магчымасці супрацоўніцтва Еўрасаюза з беларускім грамадствам",паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета.

"Мы не чакаем, што войскі NATO пойдуць вызваляць Беларусь. Мы зробім гэтую працу самі", цытуе сваё выступленне на канферэнцыі Сахашчык.

Defence24Day — адна з найбуйнейшых у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе канферэнцый, прысвечаная пытанням абароннай галіны і бяспекі грамадзян. Сёлета яе праблематыка пераважна закранае сітуацыю вакол вайны ва Украіне. На канферэнцыі прысутнічала намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр (на здымку знізу яна разам з Валерыем Сахашчыкам).

"Мы не чакаем, што войскі NATO пойдуць вызваляць Беларусь" — Сахашчык
t.me/sahashchik/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі