Мядзведзеў прыедзе ў Мінск 21 чэрвеня абмяркоўваць інтэграцыю
У пятніцу, 21 чэрвеня, у Мінск прыедзе прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе прэс-служба расійскага ўрада.
Тут ён правядзе перамовы з беларускім калегам Сяргеем Румасам. Кіраўнікі ўрадаў плануюць абмеркаваць інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы. Таксама будуць закранацца пытанні расійска-беларускай гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы, узаемадзеяння ў энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы.
Мяркуецца, што Мядзведзеў наведае цырымонію адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яны пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.