Мытня канфіскавала дарагую італьянскую мэблю на 430 млн рублёў (фота)

На пункце пропуску "Казловічы" беларуска-польскай мяжы беларускія мытнікі выявілі і канфіскавалі партыю дарагой мэблі вядомых італьянскіх фірмаў-вытворцаў. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-групу Брэсцкай мытні.

Італьянскую мэблю везлі з Польшчы ў грузавым аўтамабілі DAF. Падчас мытнага агляду ў паўпрычэпе мытнікі выявілі сталы, тумбы, банкеткі, падстаўкі пад тэлевізар, а таксама наборы падушак і посцілак. Прычым тавару ў машыне прысутнічала больш, чым было абазначана ў пададзеных кіроўцам перавозачных дакументах. А частка тавараў зусім не была абазначаная ў дакументах.

Паводле папярэдняй ацэнкі, агульны кошт канфіскаванага тавару складае больш за 430 млн рублёў.

Фота — Брэсцкая мытня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі