На Алімпіядзе ў Рыа беларускія баскетбалісткі прайгралі японкам
У стартавым матчы алімпійскага турніру ў Рыа-дэ-Жанейра жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Японіі — 73:77 (21:26, 19:15, 20:19, 13:17). У нашай камандзе ачкі набіралі Алена Леўчанка (15), Кацярына Сныціна (14), Ліндсэй Хардзінг (12), Таццяна Ліхтаровіч (10), Анастасія Верамеенка (8), Таццяна Троіна (5), Марыя Папова (4), Аляксандра Тарасава (3), Вольга Зюзькова (2).
Наступную сустрэчу беларускі правядуць сёння, 7 жніўня супраць зборнай Францыі. Жывую трансляцыю матчу можна будзе паглядзець у 1.40 на канале “Беларусь 5”.
У алімпійскім баскетбольным турніры бяруць удзел 12 каманд, падзеленых на дзве групы. Беларускі выступаюць у групе А разам з Францыяй, Японіяй, Турцыяй, Бразіліяй і Аўстраліяй. У групе В — ЗША, Іспанія, Канада, Сенегал, Сербія, Кітай. У чвэрцьфінал выйдуць па чатыры найлепшыя каманды.