На Брэстчыне ліквідуюць дробныя свінафермы

Як піша газета “Вечерний Брест”, у Іванаўскім раёне будзе ліквідавана шэсць свінафермаў, у Пінскім пяць, і такія працэсы ідуць па ўсёй вобласці.



Пасля выпадку на баранавіцкім свінакомплексе абласныя чыноўнікі пастанавілі прывесці да 1 чэрвеня ўсе свінафермы ў адпаведнасць з санітарнымі і ветэрынарнымі патрабаваннямі. “Некандыцыйныя” аб’екты загадана ліквідаваць.


І як выявілася, даволі шмат калгасаў не здольныя прывесці свае свінафермы да неабходных нарматываў. Таму іх кіраўніцтва распрадае свіны статак, а вызваленыя памяшканні будуць выкарыстоўваць у іншых мэтах.



Фота — agroacadem.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі