На дзіцячым конкурсе “Славянскага базара” перамагла беларуска Марыя Магільная

На дзіцячым конкурсе “Славянскага базара” перамагла беларуска Марыя Магільная

На дзіцячым конкурсе “Славянскага базара” перамагла беларуска Марыя Магільная. Яна стала ўладальніцай Гран-пры XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2017”. Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання ў чацвер прайшла ў канцэртнай зале “Віцебск”. Магільнай 12 гадоў. Кампазіцыю “Душы так хочацца святла”, якую яна выконвала, напісалі беларускія аўтары Наталля Скапец і Таццяна Шурынава.

Як вядома, увечары 13 ліпеня ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыццё “Славянскага базара”. У ім возьме ўдзел кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі