На гомельскі канцэрт Brutto прыгналі нават мінскі АМАП? (Фота)
![На гомельскі канцэрт Brutto прыгналі нават мінскі АМАП? (Фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/homiel-2910-1.jpg.webp?itok=U-piDcF7)
29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы пройдзе дазволены канцэрт рок-гурта Brutto. Як паведамляе Радыё "Свабода", каля месца правядзення канцэрту прымаюцца ўзмоцненыя меры бяспекі. Каля Лядовага палаца шмат міліцыянтаў. А мясцовыя таксісты кажуць, быццам АМАП прывезлі нават са сталіцы.
Людзі сталі збірацца каля ўваходу ў Лядовы палац задоўга да пачатку канцэрта. Некаторыя кажуць, што столькі міліцыі на канцэрце ніколі не бачылі.