На наступным тыдні прэм'ер Сяргей Румас едзе на перамовы ў Маскву
На наступным тыдні беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас едзе на перамовы ў Маскву. Ён сустрэнецца з расійскім прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым. Будуць абмеркаваныя не толькі пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, але і нафтавая праблематыка, інфармуе БЕЛТА.
Напярэдадні стала вядома, што створана беларуска-расійская рабочая група для ацэнкі страт ад забруджанай нафты ў нафтаправодзе "Дружба" і для вызначэння спосабаў кампенсацыі. У ёй будуць працаваць прадстаўнікі "Белнафтахіма" і Мінэнерга Расіі. У Мінску называлі розныя папярэднія сумы стратаў ад неякаснай расійскай нафты — ад 100 млн долараў да некалькіх соцень мільёнаў долараў.