У Беларусі растуць тарыфы на прыродны газ
У Беларусі падаражэе газ
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) павысіла тарыф на транспартаванне прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў. Адпаведная пастанова ведамства апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней тарыф складаў 21,01 рубля за 1 тысячу кубаметраў. Цяпер ён павялічыцца да 22,27 рубля. Папярэдняе падаражанне было ў студзені летась.
Гэтае павышэнне тарыфу паўплывае на кошт камунальных паслуг.
Пастанова набывае моц з 20 студзеня гэтага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.