У Беларусі штотыдзень будзе даражэць аўтамабільнае паліва
Аўтамабілі ў Мінску
21 траўня ў Беларусі падаражэе на 1 капейку аўтамабільнае паліва, паведамляе "Белнафтахім". У канцэрне спасылаюцца на "істотнае змяненне кан'юнктуры нафтавага рынку" (цана расійскай нафты для беларускіх НПЗ вырасла ў 1,7 раза), якое "не дазваляе забяспечваць эфектыўную дзейнасць прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь". Анансуецца паэтапнае падаражанне на 8 капеек (штотыдзень — на капейку).
Ад аўторка цэны за літр паліва будуць наступныя:
АІ-92 — 2,27 рубля;
АІ-95 — 2,37 рубля;
АІ-98 – 2,59 рубля;
Дызельнае паліва — 2,37 рубля.
Мінулы раз цэны на аўтамабільнае паліва ў нашай краіне змяняліся 9 траўня 2023 года. Тады яно патаннела на 1 капейку. Вясной 2023-га так адбывалася 10 разоў. Перад гэтым кошты на паліва змяняліся ў Беларусі ў чэрвені 2022-га, калі яно падаражэла на 2 капейкі (падаражанне было 18-м за год).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.