У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

Аўтамабілі ў цэнтры Мінска

Аўтамабілі ў цэнтры Мінска / Euroradio

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. З аўторка, 4 чэрвеня, цэны вырастуць на 1 капейку, паведамляе "Белнафтахім". Яны будуць наступныя:

АІ-92 — 2,29 рубля;

АІ-95 — 2,39 рубля;

АІ-98 – 2,61 рубля;

Дызельнае паліва — 2,39 рубля.

У траўні "Белнафтахім" анансаваў паэтапнае падаражанне паліва на 8 капеек (штотыдзень — на капейку). Заўтрашняе падаражанне — другое. У канцэрне спасылаюцца на "істотнае змяненне кан'юнктуры нафтавага рынку" (цана расійскай нафты для беларускіх НПЗ вырасла ў 1,7 раза), якое "не дазваляе забяспечваць эфектыўную дзейнасць прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь".

Папярэдні раз цэны на аўтамабільнае паліва ў нашай краіне змяняліся 9 траўня 2023 года. Тады яно патаннела на 1 капейку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі