На саміце NATO шлях Украіны да ўступлення ў Альянс могуць назваць "незваротным"

Саміт NATO пройдзе на гэтым тыдні ў Вашынгтоне

Саміт NATO пройдзе на гэтым тыдні ў Вашынгтоне

У сумесным камюніке саміту NATO шлях Украіны да ўступлення ў Альянс плануецца вызначыць як "незваротны". Аб гэтым піша CNN са спасылкай на некалькі крыніц. Напрыклад, адзін з амерыканскіх чыноўнікаў паведаміў выданню, што Белы дом падтрымлівае выкарыстанне гэтага слова, але пры ўмове, што Украіна будзе і далей працаваць над дэмакратычнымі рэформамі.

Нагадаем, саміт NATO пройдзе ў Вашынгтоне з 9 па 11 ліпеня. Раней выданне New York Times пісала, што Украіна не атрымае на гэтай сустрэчы афіцыйна запрашэння ўступіць у Альянс, але краіны-удзельнікі жадаюць іншым спосабам прадэманстраваць, што яны падтрымліваюць Кіеў "у доўгатэрміновай перспектыве". Па дадзеных СМІ, члены  NATO ўзгаднілі штогадовае фінансаванне Украіны ў памеры 40 мільярдаў еўра.

Нагадаем, удзел у саміце NATO прыме і Святлана Ціханоўская. Яна будзе казаць пра беларускую сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі