На судзе ў "змоўшчыкаў" пыталіся пра сэнс фразы "замочым Луку"

На судзе ў "змоўшчыкаў" пыталіся пра сэнс фразы "замочым Луку"

15 жніўня на судзе ў "змоўшчыкаў" пыталіся пра сэнс фразы "замочым Луку". Юрый Зянковіч патлумачыў, што гэтага чалавека яны планавалі "мачыць" палітычна, а не літаральна. Прыблізна такі ж адказ даў і Рыгор Кастусёў, паведамляе БЕЛТА.

Следства знайшло згаданую фразу ў запісах ZOOM-канферэнцый "змоўшчыкаў".

Крымінальную справу аб "змове з мэтай захопу ўлады" з ліпеня разглядае Мінскі абласны суд. Па ёй праходзяць пяць чалавек. Акрамя Зянковіча і Кастусёва, гэта Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Усе яны за кратамі з вясны мінулага года.

Па версіі следства, абвінавачаныя рыхтавалі "дзяржаўны пераварот" у Беларусі. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Юрый Зянковіч заключыў здзелку са следствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі