На ўкраінскай мяжы ўвядуць біяметрычны кантроль
Фота: grs.gov.kg
Ва Украіне ўвядуць біяметрычны кантроль пры перасячэнні мяжы для ўсіх грамадзян.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка падчас пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.
"Гаворка ідзе пра ўзмацненне кантролю за ўездам і выездам і знаходжаннем грамадзян іншых дзяржаў на тэрыторыі Украіны — мы ўводзім біяметрычны кантроль для ўсіх грамадзян, якія перасякаюць ўкраінскую мяжу", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, зняцце біяметрычных дадзеных (уключаючы адбіткі пальцаў, лічбавую фатаграфію) неабходнае для "ўзмацнення магчымасцяў барацьбы з тэрарызмам".
Парашэнка адзначыў, што яго даручэнне па падрыхтоўцы адпаведных праектаў дакументаў выкананае.
«Мы адвядзем неабходную колькасць часу для таго, каб краіна падрыхтавалася якасна, каб добрапрыстойныя грамадзяне не адчувалі якіх-небудзь нязручнасцяў", — падкрэсліў ён.
Прэзідэнт адзначыў, што неабходныя сродкі Дзяржаўнай памежнай службе павінныя быць вылучаныя для таго, каб яна мела магчымасць тэхнічна забяспечыць выкананне гэтага рашэння.
Парашэнка заклікаў міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава ўзяць выкананне рашэння пад асабісты кантроль, каб на ўсіх асноўных пунктах перасячэння мяжы памежнікі былі забяспечаныя неабходным абсталяваннем для фіксацыі біяметрычных дадзеных.
Раней сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў заявіў, што неабходна "праводзіць дбайную праверку ўсіх ахвочых атрымаць біяметрычны пашпарт, якія прыбываюць з акупаваных тэрыторый". У той жа час, валанцёры заклікалі правесці антыдыскрымінацыйную экспертызу заяваў Турчынава.