На волю выйшаў 24-гадовы палітвязень Юрый Касцюк
На волю выйшаў берасцейскі палітвязень Юрый Касцюк. Як паведамляюць праваабаронцы, 6 студзеня ў яго скончыўся тэрмін пакарання, які ён адбыў цалкам.
24-гадовы брастаўчанін быў абвінавачаны ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса.
Як заяўляла следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы “Маладзёжная” ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку. Сцяг адразу зваліўся.
Адміністрацыя гатэля налічыла за зламанае дрэўка кампенсацыю ў 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Касцюку прысудзілі 1 год "хіміі".
А праз год, 23 лістапада 2021-га, пакаранне замянілі на больш строгае. Брастаўчаніну прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. Гэтае пакаранне ён адбываў у гродзенскай турме №1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.