На волю выйшаў палітвязень Юрый Самусевіч

На волю выйшаў палітвязень Юрый Самусевіч

Цалкам адбыўшы свой тэрмін, на волю выйшаў палітзняволены Юрый Самусевіч, паведамляюць праваабаронцы.

Самусевіч — жыхар Салігорска. Яго асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму і аштрафавалі на 5800 рублёў паводле ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 179 КК (Замах на незаконны збор звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды).

Пасля зменаў у Крымінальным кодэксе справу Самусевіча перагледзелі. Яго тэрмін скарацілі да 1 года і 3 месяцаў пазбаўлення волі па арт. 203-1 КК.

Пакаранне ён адбываў у івацэвіцкай калоніі "Ваўчыныя Норы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі