На волю выйшлі музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы

Irdorath / фота з сацсетак гурта
Irdorath / фота з сацсетак гурта

На волю выйшлі музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Музыкі гурта актыўна ўдзельнічалі ў маршах 2020-га, дзе гралі на дудах падчас мірных шэсцяў.

2 жніўня 2021 года падчас святкавання дня нараджэння Надзеі іх затрымалі на лецішчы пад Мінскам. Надзею і Уладзіміра асудзілі на 2 гады калоніі, абвінаваціўшы ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Сёння муж і жонка выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны былі за кратамі 1 год 8 месяцаў і 19 дзён.

Раней на волю выйшлі іншыя музыкі гурта — Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, асуджаныя на 1,5 года калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі