З беларускіх рублёў прыбяруць подпіс Пятра Пракаповіча

З беларускіх рублёў прыбяруць подпіс Пятра Пракаповіча

Праўленне Нацыянальнага банка вырашыла памяняць дызайн некаторых банкнотаў, паведамляе прэс-служба ведамства. Пры гэтым купюры старога ўзору (2009 года выпуску) застануцца ў абарачэнні. 
 
У мадыфікаваныя банкноты будуць унесены наступныя змены.

Выявы будынкаў на банкнотах будуць падпраўленыя ў адпаведнасці з іх цяперашнім выглядам. Да іх дададуцца назвы намаляваных будынкаў. Таксама з мадыфікаваных банкнотаў прыбяруць надпіс "Старшыня Праўлення" і факсіміле подпісу старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча. (Ён узначальваў Нацбанк у 1998-2011 гадах)

У адпаведнасці з новымі правіламі беларускай арфаграфіі на банкноце наміналам 50 рублёў надпіс "ПЯЦЬДЗЕСЯТ" будзе выпраўлены на "ПЯЦЬДЗЯСЯТ".

З беларускіх рублёў прыбяруць подпіс Пятра Пракаповіча

Таксама будзе выпраўлены і год выпуску банкнотаў — на планаваны. На купюрах наміналамі 5 і 10 рублёў замест "2009" будзе напісана "2019", на купюрах па 20 і 50 рублёў — "2020".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі