Шрайбман лічыць, што існавала магчымасць нагадаць пра беларускіх палітвязняў

У Беларусі амаль 1400 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі

У Беларусі амаль 1400 палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі / novychas.online

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман лічыць, што падчас падрыхтоўкі маштабнага абмену зняволеных паміж Захадам і Расіяй існавала магчымасць нагадаць пра беларускіх палітвязняў.

"Чаму беларускія палітвязні там не фігуравалі? Таму што ніводная заходняя сталіца, якая ўдзельнічала ў абмене, не палічыла для сябе прыярытэтам уключаць туды беларускіх палітвязняў, — кажа ён у каментары Еўрарадыё. — Умоўна кажучы, не было палітычнай волі. Я думаю, што акно для гэтай палітычнай волі існавала нядоўга. Яно існавала з моманту, калі [асуджаны ў РБ грамадзянін Германіі Рыка] Крыгер стаў фактарам гэтай здзелкі. Гэта значыць, калі ўцягнулі ў гэта беларускую ўладу [рэжым Аляксандра Лукашэнкі]. Тады можна было, прынамсі прапаноўваць, заяўляць нейкія дадатковыя ўмовы. Але гэтага не было зроблена, таму што беларускія палітвязні не настолькі ў прыярытэце, наколькі аказаліся тыя расійскія палітвязні, каго ўдалося вызваліць".

Шрайбман робіць выснову, што "падтрымка беларускіх палітвязняў недастатковая для таго, каб у тыкія вострыя моманты рабіць іх вызваленне прыярытэтам для Захаду". А беларускія дэмакратычныя сілы "за чатыры гады працы... не змаглі стварыць такія прыярытэты ў сваіх заходніх партнёраў, каб у крытычныя моманты яны на першае месца ставілі інтарэсы беларускіх палітвязняў".

Палітычны аналітык лічыць, што дэмсілам трэба нашмат больш актыўна працаваць па тэме вызвалення палітвязняў, зрабіць яе прыярытэтнай, "замест некаторых відавочна тупіковых праектаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі