Нацбанк плануе забараніць крэдыты без даведкі аб даходах
Гэта можа адбыцца найбліжэйшым часам.
Чуткі пра такое абмежаванне з’явіліся яшчэ два месяцы таму. Цяпер вядома, што дакумент ужо гатовы і праходзіць узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі. Гэту інфармацыю Finance.tut.by пацвердзілі ў прэс-службе Нацбанка.
Эксперты лічаць, што галоўнай нагодай для ўвядзення падобных захадаў стаў рост праблемнай крэдытнай завінавачанасці: з пачатку мінулага года яна павялічылася ўдвая і на 1 сакавіка складала болей за 267 мільярдаў рублёў.
Калі ініцыятыва Нацбанка набудзе законную моц, то самыя вялікія змены чакае рынак экспрэс-крэдытавання і гэтак званых “крэдытаў у крамах”. Зрэшты, самі банкіры не прадбачаць масавай адмовы ад крэдытаў з боку насельніцтва.