Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей. Датай яе заснавання з'яўляецца 15 верасня 1922-га, калі ўрад савецкай Беларусі выдаў адпаведную пастанову. У далейшым бібліятэка перажыла нямала рэарганізацый. Каля 70 гадоў яна займала будынак па вуліцы Чырвонаармейскай. Цяперашні будынак Нацыянальнай бібліятэкі адкрыты ў чэрвені 2006-га.

Да свайго юбілею бібліятэка падрыхтавала выставы, на якіх распавядае пра мінулае і сучаснае ўстановы. На іх можна пабачыць рарытэтныя выданні са збораў Нацыянальнай установы, у тым ліку з аўтографамі вядомых беларускіх даследчыкаў, пісьменнікаў, мастакоў.

Нацыянальная біябліятэка Беларусі — адна з найбольшых у свеце. Яе плошча — 113 669 кв. м., агульная вага — 140 000 тон.

На пачатак года колькасць карыстальнікаў перавысіла 200 тысяч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава / zviazda.by
Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей
zviazda.by
Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей
zviazda.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі