“Нармандская чацвёрка” збярэцца без Уладзіміра Пуціна

Канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і ўкраіснкі прэзідэнт Пётр Парашэнка правядуць у панядзелак, 24 жніўня, сустрэчу ў Берліне. Падчас перамоваў будзе абмяркоўвацца абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіў 18 жніўня міністр замежных справаў Францыі Ларан Фабіус.

Паводле кіраўніка французскага МЗС, абстаноўка на ўсходзе Украіны выклікае занепакоенасць. Ваенныя дзеянні павінны спыніцца, неабходна цалкам адвесці ўзбраенні і спыніць напады на прадстаўнікоў місіі АБСЕ, заявіў Фабіус. Таксама ён адзначыў, што неабходна стварыць належныя ўмовы для правядзення выбараў на Данбасе. Кіраўнік французскага знешнепалітычнага ведамства спадзяецца, што сустрэча трох лідараў дазволіць прасунуцца па абодвух кірунках і рашэнне будзе знойдзенае самае позняе да снежня, перадае ТАСС са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

На сустрэчу ў Берлін не запрошаны яшчэ адзін прадстаўнік “нармандскай чацвёркі” — расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Раней расійскі МЗС паведамляў, што ў Берліне пройдуць кансультацыі ў “нармандскім фармаце”, падчас якіх сярод іншага абмяркуюць канстытуцыйную рэформу ва Украіне.

Фота: focus.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі